Тэхнакрок


  Философская
100
2 минуты на чтение
0

Возрастные ограничения 16+



Сёння быў складаны дзень… Па вяртанні дадому яму не хацелася ні есці, ні спаць, ні тым больш с кімьсці размаўляць. Ён зачыніў уваходныя дзверы, выключыў па ўсёй кватэры святло – цалкам выйшаў па-за зону доступу, заставіўшы адзінае толькі радыё, каб толькі не сысці з розуму, каб толькі не сысці… Ён моўчкі сеў на стул, глыбока ўздыхнуў, і, не выдыхнуўшы паветра, ўключыў гаварылку.
-Добрай-добрай раніцы, паважаныя слухачы! З вамі ваша любімае радыё “Свет фм”! І ў эфіры сенсацыйныя навіны!
Учора, 30 снежня 2022 года, кампаніяй “Тэхнакрок”, якая яшчэ тры гады таму распрацавала партал для тэлепартацыі пад назвай “Новая Зямля”, была зроблена спроба перамясціцца ў будучыню, у 2100 год. Як нам удалося даведацца, на гэты раз спроба аказалася ўдалай – падарожжа ў будучыню здзейснілася, а гэта значць, што навука ў чарговы раз зрабіла яшчэ адзін крок наперад у развіцці чалавецтва! На жаль, звестак пра тое, як жа выглядае будучыня, пакуль што няма. Спецыяліст-падарожнік па невядомых прычынах трымае гэтую інфармацыю ў сакрэце. Магчыма, навуковец вырашыў, што яшчэ не наступіў той самы момант ці…атрыманыя ім звесткі ўвогуле перагарнуць усю нашу свядомасць – застаецца толькі здагадвацца. Але не забывайцеся, што слухаючы наша радыё, вы пачуеце ўсе самыя свежыя навіны першымі! А зараз спецыяльна для вас гучыць музычная кампазіцыя. Добрага вам дня!
Увесь гэты час ён сядзяў з каменным тварам, без усякіх эмоцый, без усякага пачуцця радасці за такі тэхналагічны прарыў… І только па заканчэнню музычнай кампазіцыі, ён нарэшце пачаў дыхаць…і разам з паветрам выпусціў на волю тыя самыя словы, якія цяпер хоча ад яго пачуць кожная клетачка, жывы арганізм, чалавек… Хоча, але нават не здагадваецца пра іх сілу.
– Я быў у будучыні – там пуста.

Свидетельство о публикации (PSBN) 14276

Все права на произведение принадлежат автору. Опубликовано 19 Ноября 2018 года
Не Агата
Автор
Автор не рассказал о себе
0






Рецензии и комментарии 0



    Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы оставлять комментарии.

    Войти Зарегистрироваться


    У автора опубликовано только одно произведение. Если вам понравилась публикация - оставьте рецензию.